На Мядзельшчыне скралі рэкламныя шчыты на 240 рублёў

На павароце з аўтадарогі Купа-Занарач-Брусы на вёску Малая Сырмеж выкралі два рэкламныя шчыты.

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да неўстаноўленай асобы.

Належалі яны мясцоваму жыхару і каштавалі 240 рублёў.