П’яны кіроўца збіў жанчыну-пешахода на трасе пад Астраўцом. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася каля чатырох гадзін раніцы 12 студзеня. Фольксваген Пасат, якім кіраваў 26-гадовы мужчына ехаў па трасе Полацк-мяжа Літоўскай Рэспублікі. На ўчастку паміж вёскамі Бярозаўка і Варона Астравецкага раёна легкавушка збіла пешахода.
– 36-гадовую пацярпелую з пераломамі абедзвюх ног і закрытай чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі, – распавялі ў ДАІ рэгіёну.
• Текст доступен на языке: Русский