Фота osh.by.

Чакаецца, што Астравецкая цэнтральная раённая атрымае статус міжраённай.

Як паведаміў галоўны доктар Уладзімір Мажэйка, здаюцца тры корпуса, харчавы блок з агароднінасховішча і кацельня.

Першы корпус – лячэбны, разлічаны на 232 койкі. У ім размесцяцца аддзялення неўралогіі, кардыялогія, тэрапіі, хірургіі і педыятрычнае. У трэцім корпусе – аддзяленне прамянёвай тэрапіі, аддзяленне пералівання крыві і водагразелячэбніца. Аддзялення рэанімацыі і рэабілітацыі, лабараторыя, аперацыйны блок, ангіяграфія адкрыюцца ў чацвёртым блоку.

Бальніца аснашчана самым сучасным высокатэхналагічным медыцынскім абсталяваннем.

140 маладым медыцынскім работнікам, выпускнікам 2019 года, пашчасціла пачынаць сваю працоўную біяграфію ў адным з найбуйнейшых медыцынскіх устаноў Гродзеншчыны.

Усе маладыя дактары забяспечаны жыллём. У снежні 2019 года ў новым мікрараёне адкрыты інтэрнат на 55 месцаў.

Урачыстае адкрыццё Новай ЦРБ адбудзецца ў студзені.