Дэвід Бланчфлауэр, прафесар Дартмуцкага каледжа ў ЗША, у сваім даследаванні назваў самы нешчаслівы ўзрост для жыхароў краін, якія развіваюцца. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Даследчык вывучыў дадзеныя ў 132 краінах (95, якія развіваюцца, і 37 развітых), каб вывучыць ўзаемасувязь паміж дабрабытам і узростам. Ён прыйшоў да высновы, што ў кожнай краіне ёсць U-вобразная «крывая шчасця», праз якую на працягу жыцця праходзіць чалавек.

Для прыкладу – так выглядае «крывая шчасця» сярэдняга жыхара ЗША.

Для примера - так выглядит "кривая счастья" в США

 

Для прыкладу – так выглядае “крывая шчасця” у ЗША

На думку вучонага, жыхар развітых краін накшталт ЗША, Канады, Велікабрытаніі, Германіі ці Японіі дасягае ніжэйшай кропкі «шчасця» ў 47,2 года. А ў краінах, якія развіваюцца, у тым ліку ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Турцыі і іншых, – у 48,2 года.

Пры гэтым у даследаванні адзначаецца, што траекторыя «крывой шчасця» залежыць ад таго, які заробак у той ці іншай краіне, а таксама ад узроўню працягласці жыцця.

• Текст доступен на языке: Русский