Фота 1zoom.ru.

У Беларусі ў снежні 2019 года сярод харчовых тавараў больш за ўсё падаражэлі агуркі і перац, патаннела ікра, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Свежыя агуркі сталі даражэй на 40,13%, салодкі перад – на 32,06%, свежыя памідоры – на 18,37%. У цэлым гародніна падняліся ў цане на 26%. Падаражанне закранула вінаграда (плюс 18,76%), грэчкі (5,82%), бананаў (5,55%). Яйкі курыныя падняліся ў кошце на 3,59%.

Пры гэтым патаннела ікра (на 5,45%), моркву (на 4,2%) і цытрусавыя (на 4,04%). Мяса і мясапрадукты патаннелі на 0,25%, рыба і рыбапрадукты – на 0,72%.

Абеды ў сталовай сталі даражэй на 1,01%, у рэстаране і кафэ – на 0,64%, фастфуд – на 0,71%.

Тытунёвыя вырабы падняліся ў кошце на 0,67%, алкагольныя напоі – на 0,03%.

Нехарчовыя тавары падаражэлі ў цэлым на 0,38%. Адзенне паднялася ў кошце на 0,16%, электратавары – на 0,7%, будматэрыялы – на 0,22%. Абутак стала танней на 1,69%.

Паслугі падаражэлі на 0,81%. Больш за ўсё падаражэлі паслугі пасажырскага транспарту аўтамабільнага прыгараднага (на 18,61%) і міжгароднага (на 14,64%) паведамленні. Паслугі па ахове жылля абыдуцца даражэй на 9,71%.

 

• Текст доступен на языке: Русский