Фота foodmenu.ru.com.

Мінскі аблвыканкам працуе над праграмай развіцця цэнтральнага рэгіёна на 2021-2025 гады. У ёй хочуць ўлічыць спецыфіку кожнага раёна вобласці, піша БелТА.

Міншчына па выніках пяцігодкі 2016-2020 гадоў разлічвае выканаць практычна ўсе ключавыя паказчыкі эфектыўнасці. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Мікалай Рагашчук.

Цяпер аблвыканкам працуе над праграмай развіцця цэнтральнага рэгіёна на 2021-2025 гады. Плануецца стварыць план, у якім будзе ўлічвацца спецыфіка кожнага раёна вобласці.

Напрыклад, Валожынскі, Вілейскі і Мядзельскі раёны больш падыходзяць для развіцця сферы паслуг.

Нагадаем, у лістападзе 2019 года ўрад вызначыў пералік раёнаў, якія адносяцца да неспрыяльных для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У яго якраз гэтыя тры раёны нашага рэгіёна.