Сядзіба – гэта будынак па вуліцы Лейбы Стругача з іншымі прылеглымі пабудовамі. Яна з’явілася пад Ашмянамі ў пачатку 20 стагоддзя.

Будынак двухпавярховы. Мае прыбудову, тры тэрасы, склеп, пячное ацяпленне. Агульная плошча амаль 500 квадратаў. Сцены з бруса, дамх металічны. За будынак просяць 1 563 рублі 91 капейку. Сума задатка – 200 рублёў.

Сёння былая сядзіба належыць Упраўленню адукацыі Ашмянскага райвыканкама.

Уладальнік сядзібы Лейба Стругач быў адным з самых багатых землеўладальнікаў у Расійскай імперыі і самых багатых яўрэяў Беларусі. У 19 стагоддзі ён валодаў дражжавым заводам у Ашмянах. Пасля смерці бацькі тут жыў і працаваў Абрам Стругач. Яго расстралялі падчас Другой сусветнай вайны.

• Текст доступен на языке: Русский