Мікіта Абрамчук. Фота vileyka.minsk-region.by.

9 студзеня ў Слуцку абралі найлепшых вучняў Міншчыны. Сярод іх вучань сярэдняй школы №3 Вілейкі Мікіта Абрамчук. Хлопец перамог у намінацыі «Праектная дзейнасць».

У школе расказалі пра падрыхтоўку да конкурсу і пра тое, чаму для ўдзелу абралі Мікіту.

– Калі мы даведаліся пра конкурс, адразу ўзнікла думка пра ўдзел вучня 11 класа Мікіты Абрамчука. Хлопец ужо тры гады займаецца праектанай дзейнасцю.

Актыўны, зацікаўлены, выхаваны. Паболей бы такіх вучняў, – падзяліўся дырэктар школы Мікалай Гіро.

У школе правялі міні-нараду па падрыхтоўцы да конкурсу. Стварылі рабочую групу. Яе ўзначаліла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Семянковіч.

– Было лёгка рыхтаваць партфоліа Мікіты, – кажа намеснік дырэктара. – Ён фіналіст рэспубліканскіх конкурсаў, мае шмат дыпломаў, фотаздымкаў з мерапрыемстваў, дзе ён выступаў са сваімі праектамі. Якое б гарадское мерапрыемства не ладзілі ў Вілейцы, Мікіта амаль усюды ўдзельнічае са сваімі прэзентацыямі.

Хлопец займаецца праектамі і ў школе, але найбольш у аб’яднанні «Планета навуковых цудаў», што дзейнічае пры Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Вілейцы. Стварыў у сацыяльных сетках суполкі для такіх самых, як ён, маладых людзей, зацікаўленых праектнай дзейнасцю.

– Ад вобласці было 500 удзельнікаў, а абралі толкі 25, –  з гонарам адзначае Мікалай Гіро. – Для ўдзелу Мікіты ў абласным конкурсе ў Слуцку мы падрыхтавалі ралапы, на якіх паказалі ўсе дасягненні хлопца.