Фота beltelecom.by.

Ад 25 студзеня «Белтэлекам» павышае тарыфы на інтэрнэт і некаторыя іншыя свае паслугі. Пра гэта аператар паведаміў на сваім сайце. У сярэднім тарыфы на доступ у інтэрнэт плануюць падняць на 2,5%.

Напрыклад, кошт пакета паслуг «Ясна 100» павялічыцца на 33 капейкі на адну паслугу.

Не зменяцца па кошце рэгуляваныя тарыфы на паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслуг доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслуг прадастаўлення доступу да міжнародных сетак перадачы дадзеных, у тым ліку доступу да сеткі інтэрнэт для аператараў электрасувязі, паслуг хостынгу, відэакантролю.

• Текст доступен на языке: Русский