Фота ktovkurse.com.

«Белтэлекам» плануе павысіць тарыфы на асобныя паслугі электрасувязі ў сярэднім на 5% у параўнаньні з дзеючым узроўнем.

Па тарыфах на доступ у сетку Інтэрнэт павышэнне плануецца ў сярэднім на 2,4%.

C абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца тут (ўводзяцца з 25 студзеня 2020 года).

Змяненне кошту не закране рэгуляваныя тарыфы на паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслуг прадастаўлення доступу да міжнародных сетак перадачы дадзеных, у тым ліку доступу да інтэрнэту для аператараў электрасувязі, паслуг хостынгу, відэакантролю і інш.