Браканьер з Вілейкі адправіцца ў калонію на два гады за ўлоў рыбы на 15 тысяч рублёў

14 студзеня ў Маладзечне суд вынес прыгавор двум браканьерам за рыбалку на 15 тысяч рублёў. Аб гэтым паведамляе прэс-служба суда.

Гісторыя здарылася ў кастрычніку. На Вілейскім вадасховішчы затрымалі рыбакоў, якія злавілі 64 асобіны адборнага судака, 61 ляшча, а таксама 12 асобін больш дробнай рыбы.

Усяго ўлоў ацанілі на агульную суму амаль 15 тысяч рублёў.

Суд Маладзечанскага раёна прызнаў абодвух мужчын вінаватымі. Адзнаго з іх на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання. Цяпер ён павінен выканаць 120 гадзін грамадска-карысных работ. Другі фігурант адправіцца на 2 гады ў калонію агульнага рэжыму. Абодва абвінавачаныя аштрафаваныя на 2700 рублёў кожны.