Фота ТАСС.

Прэм’ер-міністр РФ Дзмітры Мядзведзеў лічыць правільным на фоне абвешчаных прэзідэнтам прапаноў аб змене канстытуцыі падаць у адстаўку ураду ў дзеючым складзе.

Пра гэта ён паведаміў падчас сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з кабінетам міністраў.

– Гэтыя змены, калі яны будуць прынятыя, па ўсёй верагоднасці, і гэта будзе зроблена пасля абмеркавання, як гэта было сказана, яны ўнясуць істотныя змены не толькі ў цэлы шэраг артыкулаў канстытуцыі, але і ў цэлым у баланс улады, улады выканаўчай, улады заканадаўчай, улады судовай, – сказаў прэм’ер. – У гэтым кантэксце відавочна, што мы, як урад Расійскай Федэрацыі, павінны прадаставіць прэзідэнту нашай краіны магчымасць прымаць усе неабходныя рашэнні і ў гэтых умовах, я лічу, што было правільным у адпаведнасці з артыкулам 117 Канстытуцыі РФ урад Расійскай Федэрацыі ў цяперашнім складзе падаў ў адстаўку.