Забароненыя цукеркі. Фота blizko.by.

У Рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і (або) абарачэння на тэрыторыі Беларусі, дадалі новыя ласункі і кансервы. Усе гэтыя прадукты забаранілі прадаваць ад 15 студзеня.

Украінскія цукеркі Valentino не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ТР МС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», ТР МС 024/2011 «Тэхнічны рэгламент на алейна-тлушчавую прадукцыю» па бяспецы. Масавая доля сумы транс-ізамерыя тлустых кіслот, выяўленых у тлушчы, перавышаная ў 5,3 разы.

Забароненыя ласункі. Фота blizko.by.

Расійскае дражэ «Семкі каляровыя» не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ТР МС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», бо змяшчае фарбавальнікі, якія могуць адмоўна ўплываць на актыўнасць і ўвагу дзяцей. Але вытворца не паказаў гэта на ўпакоўцы.

Па той жа прычыне забаранілі прадаваць мармелад желейный «Асарці фруктовае»са смакам цытрыны, суніцы, яблыка, вінаграду. Дарэчы, мармелад вырабляе той жа, што і семкі, вытворца.

Забароненая кансерва. blizko.by.

Печань траскі натуральная з маркіроўкай «рыбар» не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза ТР МС 021/2011 «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», бо на паверхні кавалачкаў печані взнайшл гельмінтаў. Як і ў печані траскі балтыйскай натуральнай з маркіроўкай «MaxiFISH».

І яшчэ адна. Фота blizko.by.

• Текст доступен на языке: Русский