На конкурсе рэзідэнцый Дзядоў Марозаў у снежні.Фота Настассі Уткінай.

18 студзеня ў 12.00 на цэнтральнай плошчы ў Вілейцы правядуць свята «Прывітанне, стары Новы год». Падчас свята ўрачыста зачыняць галоўную рэзідэнцыю Дзеда Мароза.

Намеснік дырэктара Вілейскага палаца культуры Аляксандра Лапацкая расказала, што свята правядуць ужо ў другі раз. Летась яго ладзілі менавіта ў стары Новы год. Сёлета крыху перашкодзіла надвор’е, таму перанеслі.

– У снежні ў нас быў конкурс рэзідэнцый Дзядоў Марозаў. Ад гэтага часу галоўная рэзідэнцыя, што належыць Вілейскаму палацу культуры, яшчэ стаіць. Таму мы вырашылі падчас свята ўрачыста яе зачыніць, – расказала намеснік дырэктара.

Наведнікаў чакаюць гульні, танцы, карагоды ля ёлкі, роставыя лялькі, канцэрт.

Хто не паспеў расказаць Дзеду Марозу верш, зможа зрабіць гэта цяпер. І атрымаць салодкі падарунак.

На свята запрашаюць усёй сям’ёй. Уваход вольны!

 

• Текст доступен на языке: Русский