Фота minsknews.by.

Беларусь плануе аднавіць перамовы па газе з Расіяй да канца студзеня, паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, перадае  БЕЛТА.

«Плануем перамовы ў студзені. Газу цалкам дастаткова, ён ёсць. Без газу нашы людзі не застануцца», – сказаў Віктар Каранкевіч.

Як паведамлялася, кошт расийскага газу для Беларусі ў студзені і лютым застаецца $127 за 1 тыс. куб.м, адпаведны пратакол Беларусь і Расія падпісаны 31 снежня 2019 года. Цана на газ з сакавіка з’яўляецца прадметам далейшых перамоваў.

• Текст доступен на языке: Русский