Фота: Белнавіны

Акунуцца на Вадохрышча, 19 студзеня, можна будзе на гарадскім пляжы Вілейскага вадасховішча і ў рацэ ў Ільі.

Пра гэта карэспандэнту расказалі ў аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі.

– Афіцыйна да нас звярнуліся два прыходы – царква ў мікрараёне Воўкаўшчына і царква ў Ільі. Яны і атрымалі дазвол, – паведамілі ў аддзеле.

З Воўкаўшчыны пойдуць акунацца на гарадскі пляж Вілейскага вадасховішча, з ільянскай царквы – на раку.

Акунацца можна будзе ад 12.00 да 14.00.

• Текст доступен на языке: Русский