У Беларусі зафіксавалі чарговы рэкорд па афіцыйным беспрацоўі. На пачатак гэта года налічвалася 8,8 тысячы зарэгістраваных ннепрацаўладкаваных (годам раней – 12,5 тысячы), паведамілі ў Мінпрацы, піша tut.by.

Пры гэтым па-ранейшаму большасць вакансій для рабочых – 61,6% ад усіх прапаноў наймальнікаў (годам раней – 63,4%). У ліку самых запатрабаваных рабочых значацца кіроўцы аўтамабіля, павары і прыбіральшчыкі памяшканняў.

Колькасць афіцыйна непрацаўладкаваных, як на пачатак гэтага года, такой нізкай у Беларусі яшчэ не была. Для параўнання: на пачатак жніўня на ўліку ў якасці беспрацоўных было 12 тысяч чалавек, на пачатак лістапада – 10,9 тысячы.

На пачатак гэтага года па ўсёй краіне было 83,6 вакансій (год таму – 74,9 тысячы).

Сярод працоўных запатрабаваныя кіроўцы аўтамабіляў (амаль 4,3 тысячы вакансій на 16 студзеня), павары (амаль 1,8 тысячы), прадаўцы (2,1 тысячы), прыбіральшчыкі памяшканняў (амаль 1,6 тысячы), кантралёры-касіры (580) . Запатрабаваныя ў наймальнікаў таксама будаўнікі. Да прыкладу, для муляроў адкрыта амаль 1,2 тысячы вакансій, цесляроў – крыху больш за 1 тысячу, бетоншчыкаў – 540, маляроў – 820.

• Текст доступен на языке: Русский