Зімой вельмі шмат падстаў для таго, каб заняцца творчасцю, лічаць педагогі і выхаванцы смаргонскіх ясляў-садка №13. Менавіта гэты час года абуджае фантазію і ўяўленне.

Таму ў нашым садку зладзілі выставу вырабаў «Цуды на Новы год». Асабліва зацікавіла выстава тых, хто любіць майстраваць і фантазіраваць.

Разнастайныя ялінкі, пацешныя снегавікі, заснежаныя хаткі, сімвалы Новага года – мышкі… Усё гэта ўласнымі рукамі з розных матэрыялаў зрабілі бацькі разам з дзецьмі.

Навагоднія сюжэты сямейнай творчасці ўпрыгожылі наш садок і ўнеслі непаўторны элемент у навагодні інтэр’ер. Усе вырабы атрымаліся вельмі яркімі, маляўнічымі, арыгінальнымі. А ў вачах дзяцей было шмат радасці і гонару за свае творы.

Фотаздымкі вырабаў з выставы забяспечаныя аўтарам.