Ілюстрацынае фота bobrlife.by.

Здарэнне адбылося каля васьмі гадзін раніцы побач з паваротам на Ілью на аўтадарозе Мінск-Нарач 14 студзеня.

Па словах старшага інспектара Маладзечанскай ДАІ Сяргея Бартоша, 24-гадовы кіроўца-маладзечанец  на «Опелі Вектра» ехаў з Маладзечна ў накірунку Краснага. Праехаўшы паварот на Ілью, убачыў раварыста. Той пераязджаў дарогу па паласе, на якой ехаў аўтамабіль.

Як расказаў ДАІ кіроўца, ён пачаў тармазіць і рухацца лявей. Аднак на слізкай дарозе машына вылецела ў кювет і стукнулася ў дарожны знак. Кіроўца і два пасажыры, што былі ў машыне, не пацярпелі.

Па словах Сяргея Бартоша, раварыст быў нецвярозы. На яго склалі пратакол за парушэнне ПДД, што пацягнула стварэнне аварыйнай абстаноўкі.

 

• Текст доступен на языке: Русский