Фота udf.by.

У міліцыі расказалі, як змагаюцца з педафіламі і які маштаб прастытуцыі ў Беларусі.

Кіраўнік галоўнага ўпраўленьня наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч у эфіры АНТ паведаміў, што летась выявілі 487 выпадкаў педафіліі.

«Мы стварылі падраздзяленне інтэрнэт-выведкі, якая дастаткова эфектыўна выяўляе і гандляроў наркотыкамі, і патэнцыйных педафілаў», — сказаў Казакевіч.

Ён паведаміў, што спецыяльная праграма адсочвае па ip-адрасе людзей, якія цікавяцца сексуальным кантэнтам з удзелам непаўналетніх.

Таксама Генадзь Казакевіч расказаў, што ў Беларусі 2500–3000 чалавек абодвух палоў займаюцца прастытуцыяй. Ён дадаў, што летась за гэта да адказнасці прыцягнулі каля ста мужчын, і гэты паказнік расьце.

«Гэта гей-прастытуцыя — мужчыны, якія аказваюць сексуальныя паслугі мужчынам», — удакладніў Казакевіч.

Узрост такіх асобаў, паводле яго, ад 16 да 50 гадоў.

 

 

 

• Текст доступен на языке: Русский