Дзіцячая бальніца ў Маладзечне. Фота medvestnik.by.

Дзіцячую бальніцу ў Маладзечне наведаў Сяргей Рачкоў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Ён сустрэўся з работнікамі бальніцы.

Сустрэча праходзіла ў рамках адзінага дня інфармавання, тэма якога – «Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: занятасць і заработная плата насельніцтва».

У час сустрэчы з працоўным калектывам, акрамя абмеркавання асноўнай тэмы Сяргей Рачкоў распавёў пра дзейнасць Савета Рэспублікі. Сенатар Сяргей Рачкоў адзначыў высокі прафесіяналізм нашых медыкаў, сучаснае абсталяванне бальніцы, дыягностыку, правядзенне высокатэхналагічных і складаных аперацый.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі таксама падкрэсліў, што кіраўніцтва краіны надае асаблівую ўвагу развіццю аховы здароўя. У ліку прыярытэтных таксама пытанні умоў працы, заработнай платы і вырашэння жыллёвых пытанняў медыцынскіх работнікаў.

На сустрэчы прысутнічалі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Алеся Лукаўская, галоўны ўрач УАЗ «Маладзечанская ЦРБ» Дар’я Калядзіч, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Алена Барада, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Таццяна Уліцкая.