Ля маладзечанскай школы №14. Фота аўтара.

У Галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама падвялі вынікі агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне ўстановы адукацыі. Сярод пераможцаў ёсць школы і садкі рэгіёна.

Сярод садкоў другое месца ў Мінскай вобласці зяняла ўстанова з Маладзечна. Гэта санаторны яслі-сад №17 «Сонейка».

Маладзечанская школа №14 стала першай сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а Нарачанская школа №2 – на трэцім месцы.

А таксама ў спіс пераможцаў у адпаведнай намінацыі трапілі дзве спецыялізаваныя ўстановы адукацыі. Першае месца заняў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Маладзечна. А на трэцім месцы аналагічная ўстанова з Вілейкі, паведамляюць у Галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский