Фота goodfon.ru.

Віцебскія праваахоўнікі шукаюць 17-гадовую Яну Давыдзёнак ад чэрвеня 2019 года. У міліцыю звярнулася яе маці і паведаміла, што дачка ўпотай ад бацькоў мела шчыльныя зносіны з 47-гадовым мужчынам. І ў выніку з’ехала з ім з аграгарадка Каханавічы ў невядомым кірунку.

Паводле апошняй інфармацыі, пару бачылі летам у Мінску. З тых часоў пра лёс Яны і яе месцазнаходжанне нічога не вядома. Ёсць падставы меркаваць, што яны могуць знаходзіцца за межамі Беларусі, піша прэс-служба МУС.

Відэазварот мамы Яны Давыдёнок да дачкі

 

Прыкметы дзяўчыны: на выгляд 17-20 гадоў, рост 170-175 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русы, вочы карыя. Дакументаў, якія сведчаць асобу, і мабільнага тэлефона пры сабе не мела.

Усіх грамадзян, якім вядома што-небудзь пра месцазнаходжанне Яны Давыдзёнок, просяць паведаміць у найбліжэйшы аддзел унутраных спраў або па тэлефонах у Верхнядзвінскі РАУС: (802 151) 5 33 02, (8029) 514 11 85, (8033) 347 79 19, 102 . Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

• Текст доступен на языке: Русский