Фота livejournal.com.

Спіс ўзначаліла Паўночная Карэя, якая набрала 10 з 10 магчымых балаў. Чым вышэй бал, тым горш, на думку аналітыкаў, ідзе сітуацыя з цэнзурай.

Усяго наперадзе Беларусі апынулася пяць краін: 9 ачкоў у Кітая, па 8 – у Расіі, Ірана і Туркменістана.

Рэйтынг складаўся па пяці крытэрыях, такім як абмежаванне або блакаванне торэнтаў, парнаграфіі, палітычных СМІ, сацсетак і VPN-сэрвісаў. Аўтары склалі карты па кожным з іх.

Беларусь атрымала сем балаў – столькі ж, колькі Турцыя, Пакістан, Аман, ААЭ і Эрытрэя. У гэтай групе краін даследчыкі адзначылі падобныя падыходы да інтэрнэт-цэнзуры: тут блакуецца або забароненая парнаграфія, моцнай цэнзуры падвяргаюцца палітычныя СМІ і абмяжоўваюцца VPN-ы (акрамя Пакістана і Эрытрэі).

 

• Текст доступен на языке: Русский