Украіна знізіла ўзрост для прызыву на тэрміновую вайсковую службу з 20 да 18 гадоў. Пра гэта гаворыцца ва ўказе, які падпісаў 16 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Згодна з указам, прызываць будуць маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў і якія не маюць адтэрміновак.
Ад 2015 году ва ўкраінскую армію прызывалі з 20 гадоў. Вяртанне прызыву з 18 гадоў у 2019 годзе ініцыявала ўкраінскае Упраўленне персаналу штаба Камандавання сухапутных войскаў, іх падтрымаў Генштаб Украіны.
Прызыўны ўзрост у Беларусі — з 18 да 27 год.
• Текст доступен на языке: Русский