Такія дзіўныя футбольныя навіны рэгіёна.

17 студзеня футбольны паблік ФБ са спасылкай на афіцыйную старонку каманды паведаміў, што «Андэрдог» будзе гуляць у Першай лізе.

– З-за няцотнасці каманд у Першай Лізе (ФК «Дняпро» Магілёў спыніў сваё існаванне і заявіўся ў Другую Лігу пад новай назвай), і згодна з палажэннем аб правядзенні Другой лігі, наша каманда падала заяўку на ўдзел у Першай Лізе і атрымала адабрэнне ад АБФФ, – гаварылася ў паведамленні клуба.

На дадзены момант запіс з гэтым паведамленнем «Андэрдога» выдалены.

Праз некалькі гадзін дырэктар клуба заявіў, што інфармацыю пра выхад каманды ў Першую лізу – несапраўдная.