У суботу ў Смаргоні адбыўся прарыў трубаправода халоднага водазабеспячэння.
Пра гэта паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Інфармацыя аб надзвычайным здарэнні на праспекце Індустрыяльны паступіла дзяжурнаму МНС 18 студзеня ў 19.41. Выратавальнікі выявілі парыў трубаправодаў халоднага водазабеспячэння двух дыяметрам 100 мм і аднаго 400 мм.
Ад халоднага водазабеспячэння адключаныя 4 прадпрыемства.
Для ліквідацыі аварыі была задзейнічана аварыйная брыгада КУП «ЖКГ Смаргонскага раёна».