Фота ostrovets.by.

Прайшло пасяджэнне Астравецкага райвыканкама, на якім разгледзелі пытанне рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыку іх спажывання і сацыяльную рэабілітацыю асоб, хворых на наркаманію. Аб гэтым паведамляе ostrovets.by.

Амаль 39 кілаграмаў маку, звыш 2 кілаграмаў канопляў, амаль 64 грамы наркатычных сродкаў, каля 6 грамаў псіхатропных рэчываў, 1291 грам насвая канфіскавалі супрацоўнікі Астравецкага РАУС у 2019 годзе.

– У раёне ў мінулым годзе зарэгістравалі восем злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. У 2018 годзе такіх было чатыры, – распавёў Дзмітры Місюк. – у 2019 годзе склалі 2 593 адміністрацыйныя пратаколы, з іх 1 241 – за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства. Затрымалі п’яных кіроўцаў і грамадзян, якія здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні і якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Факты знаходжання ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, не выяўленыя.