20 студзеня 2013 года ў Мінску памёр беларускі археолаг, гісторык, кандыдат гістарычных навук Міхась Чарняўскі.

Ён нарадзіўся ў 1938, у вёсцы Круці на Мядзельшчыне. Як піша вікіпедыя, у юнацтве сутыкнуўся з падпольнымі антысавецкімі ўлёткамі групы Расціслава Лапіцкага. 

Скончыў педінстытут у Мінску, аспірантуру. Працаваў у інстытуце гісторыі НАН Беларусі. 

Быў удзельнікам клуба вольнадумнай беларускай інтэлігенцыі «Акадэмічны асяродак», разгромленага ў 197374 гадах. Быў звольнены з працы, зазнаў пераслед з боку КДБ.

Ад 2007 — дацэнт катэдры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ. Аўтар дзвюх навуковых манаграфіяў, шэрагу навукова-папулярных і публіцыстычных кніг, больш як 170 навуковых і 260 энцыклапэдычных артыкулаў.

Сёння справу бацькі працягвае сын, Максім Чарняўскі – гісторык, археолаг, кандыдат гістарычных навук.

• Текст доступен на языке: Русский