Фота Настассі Уткінай.

Зімовага надвор’я не дачакаемся і на гэтым тыдні, піша pogoda.by.

Плюсавая тэмпература і ўдзень, і ноччу – да серады. У чацвер раніцай – да мінус чатырох. А ўвесь канец тыдня – зноў плюс. Штодзень дождж, снег з дажджом.

А цяпер педрабязней.

У аўторак, 21 студзеня, ноччу і раніцай – ад 0 да +3, без ападкаў. Удзень і ўвечары – +3-+5, дождж.

У сераду, 22 студзеня, увесь дзень – +2-+4. Бліжэй да ночы тэмпература панізіцца да нуля.

У чацвер, 23 студзеня, раніцай -2- -4, удзень – каля нуля, вечарам – 0 – -2.

У пятніцу, 24 студзеня, ноччу і раніцай – воблачна і каля нуля, невялікі плюс удзень і вечарам, а яшчэ снег з дажджом.

У суботу – невялікі плюс і ўвесь дзень снег і дождж.