На свяце ў адной са школ Маладзечна. Фота Аксаны Ярашонак.

Намеснік дырэктара па ваенна-патрыятычным выхаванні з’явяцца ў бліжэйшы час у школах рэгіёна. Пра гэта сведчаць змены ў Адзіным кваліфікацыйным даведніку пасад служачых, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, звяртае ўвагу interfax.by.

«У абавязкі такога кіраўніка будуць уваходзіць планаванне, арганізацыя і ажыццяўленне на падставе вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйнай праграмы і патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў, гігіенічных нарматываў; выхаванне навучэнцаў па ваенна-патрыятычным кірунку ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні будзе забяспечваць «рэалізацыю ідэалогіі для ваеннай бяспекі ў частцы, якая тычыцца грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі».

Акрамя таго, у яго абавязкі ўваходзіць фарміраванне ў юнакоў і дзяўчат патрыятычнай свядомасці і маральна-псіхалагічных якасцяў, неабходных для абароны Айчыны, а таксама абавязковай падрыхтоўкі грамадзян да ваеннай службы.

У Міністэрстве адукацыі Беларусі агенцтву пацвердзілі інфармацыю аб гэтых зменах. «Сапраўды, такога роду спецыялісты будуць працаваць ва ўстановах адукацыі», – паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі. Змены ў Адзіны кваліфікацыйны даведнік пасад служачых ўнесены пастановай № 57 Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ад 21 лістапада 2019 года.

• Текст доступен на языке: Русский