Фота avtovzglyad.ru.

Аналіз дарожна-транспартнай абстаноўкі на  Маладзечаншчыне сведчыць, што нягледзячы на шэраг прафілактычных мерапрыемстваў ДАІ папапярэджанні пешаходнага траўматызму удзельная вага ДТЗ з удзелам пешаходаў застаецца даволі высокім.

Па-ранейшаму, асноўнымі прычынамі ўчынення такіх здарэнняў з’яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і не выкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі на праезде нерэгуляваных пешаходных пераходаў.

На Маладзечаншчыне з шасці ДТЗ з пацярпелымі, зарэгістраванымі ад пачатку года пяць адбылося з удзелам пешаходаў.

Пры гэтым адно ДТЗ адбылося па віне самога пешахода і чатыры ДТЗ – на рэгуляваных і нерэгуляваных пешаходных пераходах.

Усе здарэнні адбыліся ў цёмны час. Асноўнымі прычынамі сталі:

– парушэнне кіроўцамі правілаў праезду пешаходных пераходаў;

– пераход пешаходамі праезжай часткі па-за ўстаноўленага месца.

У мэтах прафілактыкі і недапушчэння ДТЗ з удзелам пешаходаў на пешаходных пераходах, а таксама папярэджання і спынення правапарушэнняў з боку пешаходаў, Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна

ад 20 па 24 студзеня 2020 года праводзіць прафілактычную акцыю  «Бяспечны пераход».

У ходзе дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ і іншыя службя міліцыі правядуць ўзмоцненая адпрацоўка пешаходных пераходаў у перыяды інтэнсіўнага перамяшчэння пешаходаў і арганізуюць дзяжурства на нерэгулюемых і рэгулюемых пешаходных пераходах; праведуць тлумачальную працу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, установах адукацыі, на АЗС.

Будзьце ўважлівымі пры пераходзе праезжай часткі па пешаходным пераходзе.  Трэба ўвесь час памятаць і пры выхадзе на праезжую частка ўсведамляць тую небяспеку, якой пешаход падвяргае сябе.  Так пешаходы часам забываюць, што нават на пешаходным пераходзе яны абавязаны пераходзіць праезную частку, пераканаўшыся, што гэты выхад для іх бяспекі.