Фота youtube.com

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапануе стварыць спецыяльны фонд для выплаты зарплаты работнікам збанкрутаваных прадпрыемстваў. Аб гэтым расказаў сёння журналістам старшыня ФПБ Міхаіл Орда па выніках сустрэчы з Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па словах Міхаіла Орды, сярод іншых на сустрэчы ўздымалася пытанне аб выплаце заработнай платы на прадпрыемствах-банкрутах.

Яшчэ ў 2017 годзе Федэрацыя прафсаюзаў прапанавала стварыць механізм кампенсацыі работнікам страчанага заробку.

У 2019 годзе Міністэрства эканомікі і фінансаў распрацавалі канцэпцыю абавязковага страхавання ад нявыплаты заробку пры банкруцтве арганізацый. У ёй гаворыцца, што арганізацыі, якія тэарэтычна могуць патрапіць пад працэдуру банкруцтва, будуць адлічваць у “Белдзяржстрах” 0,04% ад фонду аплаты працы. З гэтага фонду затым будуць рабіцца выплаты ў кошт неатрыманага заробку за тры месяцы.