Рабочая версія – з-за курэння. У Валожыне эвакуіравалі суседзяў і выратавалі гаспадара кватэры

20 студзеня ў 01:49 выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні кватэры на вуліцы Партызанская ў Валожыне. 

Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца выкліку, устанавілі: на другім паверсе шматкватэрнага жылога дома гарыць кватэра адкрытым полымем.

На падлозе ў калідоры работнікі МНС знайшлі і вынеслі на свежае паветра гаспадара кватэры. Мужчыну даставілі ў раённую бальніцу. З суседніх кватэр выратавальнікі эвакуіравалі трох жанчын і мужчыну.

Пажар пашкодзіў сцены і маёмасць кватэры.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюць версію пажару як неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.