Улады ўвялі чарговае змяненне для работнікаў бюджэтных арганізацый. Адно з новаўвядзенняў – аднаразовыя выплаты на аздараўленне для гэтых работнікаў вызвалілі ад выплаты падаходнага падатку. Новаўвядзенні прадугледжаны прэзідэнцкім указам «Аб падаткаабкладанні» № 503.

Ад 1 студзеня ўлады вызвалілі ад падаходнага падатку аднаразовыя выплаты на аздараўленне, якія атрымліваюць работнікі бюджэтных арганізацый адзін раз у каляндарным годзе, як правіла, пры сыходзе ў працоўны адпачынак. Гэта значыць бюджэтнікі цяпер будуць атрымліваць поўную аднаразовую дапамогу на аздараўленне да адпачынку, выплачваць падаходны падатак з гэтых грошай не трэба.

Гэтую дапамогу выплачваюць як тым работнікам, якія атрымліваюць зарплату з бюджэтных сродкаў, так і тым, каму плацяць з даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці. Для іншых ўвялі яшчэ адно змяненне. Ад 1 студзеня аднаразовую выплату (дапамогу) на аздараўленне ўключаюць у затраты па вытворчасці і рэалізацыі пры вылічэнні падатку на прыбытак.

Да зменаў выдаткі на аднаразовую дапамогу на аздараўленне для бюджэтнікаў ўключалі пры падаткаабкладанні ў іншыя нарміруемыя выдаткі. На іх можна было выдаткаваць да 1% ад выручкі ад рэалізацыі тавараў і паслуг, даходаў ад арэнды і маёмасных правоў.

Гэта значыць аднаразовыя выплаты на аздараўленне бюджэтнікам ад 1 студзеня гэтага года ўлічваюцца пры падаткаабкладанні прыбытку без абмежаванняў. Дзякуючы гэтаму бюджэтнікам змогуць павысіць выплаты на матдапамогу на аздараўленне.