Дзмітры Асанаў. Фота belta.by.

Беларускія баксёры выйгралі пяць узнагарод на прадстаўнічым міжнародным турніры памяці Ахмета Камерта ў Стамбуле (Турцыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартах мужчын залаты медаль выйграў пераможца II Еўрапейскіх гульняў Дзмітры Асанаў (63 кг).

У фінале спартсмену з Маладзечна, які атрымаў па ходзе турніру дзве відовішчныя перамогі, баксаваць не прыйшлося: турк Турулхан Эрдэмір адмовіўся ад паядынку, спаслаўшыся на траўму.

Золота ў складзе беларускай каманды выйграла Галіна Бруевіч. Бронзавыя медалі ў Віктара Дзяшкевіча, Алы Старадуб і Дар’і Асмалоўскай.

Спаборніцтвы ў Турцыі сталі для беларускіх спартсменаў адным з этапаў падрыхтоўкі да турніраў алімпійскай кваліфікацыі.

Еўрапейскі старт пройдзе ў Лондане з 13 па 23 сакавіка, а сусветны турнір прыме Парыж 13-24 траўня.