У мужчыны згарэў дом, які яму далі на зіму знаёмыя. А ўлетку згарэла яго ўласнае жыллё

Жыхар вёскі Бярозаўкі Варнянскага сельсавета з-за звычкі паліць у нецвярозым стане сёння ноччу пазбавіўся дома.

Пра пажар у 0:50 паведаміла суседка пацярпелага. Жанчына глядзела тэлевізар, калі даведалася ад сына, што на вуліцы нейкае святло.

Яна выйшла і ўбачыла, што суседскі дом на ўсю моц палае, – і выклікала выратавальнікаў. Прадпрымаць спробы патушыць агонь самастойна не мела сэнсу.

У доме пражываў мужчына, у якога ў ліпені мінулага года згарэла ўласнае жыллё, а гэта яму далі на зіму знаёмыя. Гэтай жа ноччу жыхара прыйшлося пашукаць, былі нават версіі, што ён мог загінуць у агні. Аднак знайшлі яго каля трох гадзін ночы ў хляве старой хаты – мужчына спакойна спаў.

Па словах пацярпелага, напярэдадні днём ён разам з таварышам распіваў спіртныя напоі і курыў. Увечары сябар пайшоў дадому, а гасцінны гаспадар пайшоў шукаць сабе новую кампанію, паколькі алкаголь яшчэ заставаўся. Але таварышаў больш не знайшлося. Тады ён пайшоў да свайго старога дома, дзе ў хляве і заснуў.

А тым часам, мабыць, у новым доме тлелі кінутыя недакуркі, ад якіх ён і загарэўся, – менавіта версію неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення і разглядаюць работнікі МНС у якасці прычыны гэтага пажару, як і, чым летась.

У выніку дом знішчаны цалкам.