Фота minsknews.by.

Хлопец прыехаў у Брэст для праходжання навучання па спецыяльнасці «інспектар памежнай службы». Праз 60 дзён яго не стала, піша Брэсцкая газета.

Пра тое, што ў Брэсце памёр малады памежнік, «БГ» распавёў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў. Хлопца звалі Павел Сігнееў. У чэрвені мінулага года яму споўнілася 18 гадоў. Яго прызвалі ў Брэст для праходжання навучання па спецыяльнасці «інспектар памежнай службы» з вёскі Стараград Кармянскага раёна. Прыбыў Павел 21 лістапада 2019 года.

«Усё здарылася раптоўна. 7 студзеня Павел быў накіраваны ў бальніцу хуткай дапамогі, а адтуль для далейшага лячэння — у Брэсцкую абласную бальніцу. На жаль, хвароба аказалася мацнейшай і ўчора (20 студзеня) — здарылася трагедыя, ён памёр», — распавёў Дзмітрыеў.

Паводле яго слоў, бацькам вайскоўца адразу паведамілі пра здарэнне. У Брэст прыехала яго маці.

«Пражывала ў нас тут жа, назірала, але адбылося тое, што адбылося», — сказалі ў прэс-службе пагрангрупы.

Паведамляюць, што хлопец памёр ад менінгіту.

• Текст доступен на языке: Русский