Валеры Апарык (злева) і Ігар Кіцікаў заканчваюць новую велапаркоўку. Фота забяспечанае Ігарам Кіцікавым.

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказаў дырэктар Вілейскага дзяржаўнага каледжа Ігар Кіцікаў. Велапаркоўку ўрачыста адчыняць 23 студзеня. З яе пачнецца традыцыйны дзень Судака. Сёлета свята назвалі «Судак – каледжа смак».

– Навучэнцы і выкладчыкі нашага каледжа часта ездзяць на роварах. І хоць велапаркоўкі ёсць каля ўсіх вучэбных карпусоў і ля інтэрнатаў, месцаў усім не хапе. Пасля мазгавога штурма майстроў Валерыя Апарыка, Аляксандр Лапо і Яўгена Русака вырашылі зрабіць велапаркоўку ў выглядзе судака, – кажа дырэктар.

Ігар Кіцікаў перакананы: судак – самая смачная і самая прыгожая рыба ў Вілейскім вадасховішчы.

Майстры напружана  папрацавалі тры дні. І сёння велапаркоўка ўжо гатовая. Яна – даўжынёй тры з паловай метры. Месца тут хопіць для сямі-дзесяці ровараў.

• Текст доступен на языке: Русский