На месцы здарэння. Фота забяспечанае Маладзечанскім ГРАНС..

18 студзеня выратавальнікі выязджалі на тушэнне пажару ў жылым доме ў вёсцы Пажарышча, Гарадоцкага сельсавета.

Выклік паступіў выратавальнікам каля 21.00. Прычыну высвятляюць. Як магчымую прычыну разглядаюць расколіну ў коміне.

– У выніку пажару дом знішчаны цалкам. Пажарнага апавяшчальніка ў доме не было, – расказала інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

• Текст доступен на языке: Русский