Фота topdialog.ru.

Развіццё жывёдагадоўлі на Міншчыне абмеркавалі на калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама.

Аляксандр Турчын прапанаваў кожнаму раёну падняць па аднаму праблемнаму сельгаспрадпрыемству і прывёў у прыклад адну гаспадарку Вілейшчыны:

– У нас шмат стратных гаспадарак. І гэта наша недапрацоўка. Прывяду ў прыклад Вілейскі раён. Сюды прыйшоў інвестар, узяў адну слабых гаспадарак, ўклаў сродкі. На ферме тая ж жывёла, працуюць на прадпрыемстве тыя ж людзі, але за 6-8 месяцаў прадуктыўнасць вырасла ў тры разы, выручка – у пяць разоў, зарплата – у два разы. З чаго я магу зрабіць выснову, што з правільным падыходам любую слабую гаспадарку можна вывесці на сярэднеабласны ўзровень і плаціць людзям дастойную заработную плату, – сказаў Аляксандр Турчын.

Таксама кіраўнік цэнтральнага рэгіёну даручыў старшыням райвыканкамаў вызначыць у сваім раёне самую слабую гаспадарку і на працягу года вывесці яе на сярэднеабласны ўзровень:

– Скласці бізнес-план, вылічыць неабходную суму укладанняў. Грошы мы знойдзем. Умова адна: вынік такі самы, як у Вілейцы.