17 студзеня астравецкія міліцыянеры праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы сумесна з вайскоўцамі вайсковай часці 2044. На адлегласці кіламетра ў лесе каля хутара Літвяны знайшлі металічныя ёмістасці з самагоннай брагай.
Устанавілі, што вытворца самагону захоўваў у лесе 1272 літра паўфабрыката для вырабу самагонкі. Таксама на месцы знайшлі часткі самагоннага апарата.
Цяпер міліцыянеры ўсталёўваюць асобу падазраванага.