Адам Станкевіч. Фота svaboda.org.

«…Усе бачылі нястачу віна…» — новая архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні. Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе…

Адам Станкевіч (1892—1949) — рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё нацыянальны дзяяч, які марыў пра такую незалежную беларускую дзяржаву, якая адпавядала б узору заходнееўрапейскай дэмакратыі.  У 1949 годзе асуджаны савецкай уладай. Памёр у лагеры ў Іркуцкай вобласці. Там і пахаваны.

Станкевіч звязаны з нашцм рэгіёнам. Ён нарадзіўся ў вёсцы Арляняты. Цяпер гэта Смаргонскі раён. Вучыўся ў Ашмянскім вучылішчы.