21 студзеня каля 17:30 на аўтадарозе «Барысаў-Вілейка-Ашмяны» паблізу вёскі Нарбуты Ашмянскага раёна здарылася ДТЗ.

69-гадовы кіроўца аўтамабіля «Нісан» абганяў «Шкоду», што ехала ў спадарожным напрамку аўтамабіля і на скрыжаванні паварочвала налева.

Машыны сутыкнуліся. «Шкода» апынулася ў кювеце. Яе 49-гадовага кіроўцу шпіталізавалі з траўмамі.