Узнагароды.Фота УУС Мінаблвыканкама.

Днямі ў Мінску правялі афіцэрскі сход, на якім ўзнагароджвалі супрацоўнікаў і кіраўнікоў падраздзяленняў міліцыі Міншчыны, якія дасягнулі высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці. Сярод узнагароджаных – падраздзяленні міліцыі з Маладзечна, Вілейкі, Валожына.

Прысутных павіншаваў начальнік УУС Мінаблвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кавальчук. Кіраўнік падзякаваў за годную службу і пажадаў новых дасягненняў у службовай дзейнасці.

Найлепшае падраздзяленне аператыўна-дзяжурнай службы – служба аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама. Старшы дзяжурны – Уладзімір Шукевіч.

Найлепшым падраздзяленням па грамадзянству і міграцыі сталі віляйчане. Начальнік – капітан міліцыі Таццяна Зіброва.

А найлепшае падраздзялення ДАІ працуе ў Маладзечне. Начальнік – маёр міліцыі Ілля Кулеш.

Найлепшымі па прафесіі сталі

– Аляксандр Шаронаў – найлепшы супрацоўнік аператыўна-дзяжурнай службы – старшы аператыўны дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы Маладзечанскага РАУС маёр міліцыі

Дзмітры Сарокін – найлепшы супрацоўнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі – старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Мядзельскага РАУС маёр міліцыі

Віталь Дзяруга – лепшы супрацоўнік падраздзяленняў інфармацыйнага забеспячэння – старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння Вілейскага РАУС маёр міліцыі

• Текст доступен на языке: Русский