Мядзяльчуку ў «Аднакласніках» даслалі каля 80 парнаграфічных матэрыялаў

Паводле інфармацыі Мядельскага РАУС ад 2015 да ліпеня 2017 года неўстаноўленая асоба ў «Аднакласніках» дасылала фотаздымкі і відэа парнаграфічнага характару жыхару Мядзела.

Да неўстаноўленай асобы ўзбудзілі крымінальную справу. Гэта асоба пераслала ў электронным выглядзе 44 фотавыявы і не менш за 42 відэафайлы.