Фота proxvost.info.

Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што 26 студзеня заканчваецца сезон палявання на зайца-беляка, зайца-русака, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру, тхара ляснога.

Забарона на здабычу зайца-беляка і зайца-русака будзе дзейнічаць ад 27 студзеня па 3 кастрычніка ўключна. А на здабычу вавёркі, куніцы лясной, куніцы каменнай, норкі амерыканскай, андатры, тхара ляснога  – ад 27 студзеня па 2 лістапада ўключна.

Паляванне на гэтых жывёл у забаронены час можа пацягнуць адміністрацыйную альбо крымінальную адказнасць. Таксама непазбежным будзе пазбаўленне спецыяльнага права на паляванне на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя таго, парушальнік мусіць пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю і кошт незаконна здабытай прадукцыі.

Калі Вам стала вядома пра факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць паведамляць пра гэта на «тэлефон даверу» +375 (17) 390-00-00 альбо па тэлефоне +375 (17) 975-07-40. Уся атрыманую інфармацыю правераць.

 

• Текст доступен на языке: Русский