На месцы здарэння. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

22 студзеня  каля чатырох раніцы паступіў званок на нумар «101» цэнтра аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС.

Ахоўнік свінагадоўчага комплексу «Соўлава»,  які знаходзіцца ў Гарадзілаўскім сельсавеце, у вёсцы Соўлава, паведаміў аб задымленні ў памяшканні ветэрынарнай аптэкі.

Да месца пажару накіравалі дзевяць адзінак тэхнікі. Калі выратавальнікі прыехалі на месца, было шчыльнае задымленне ў ветэрынарнай аптэцы свінагадоўчага комплексу. Адкрытага гарэння не было.

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Валянцінай Сопат.

Пажар пачаўся ад загарання халадзільніка, дзе захоўвалі медпрэпараты. Далей агонь перайшоў на міжпакаёвую перагародку з палімерных матэрыялаў, у выніку чаго над халадзільнікам расплавілася вадаправодная труба, якая патушыла загаранне.

– Прычыну загарання вызначаюць. Магчыма, пажар адбыўся з-за няспраўнасці халадзільніка, – кажа  інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат.

МНС папярэджвае

Прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.