Ілюстрацыйнае фота daroo.ru.

Навучэнка Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа Дыяна Бягун заняла першае месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020» па прафесійнай кампетэнцыі «Рэстаранны сервіс».

На працягу трох гадзін удзельнікі выконвалі заданне конкурсу, якое складалася з чатырох модуляў, паведамляюць у Галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

Канкурсанты давалі характарыстыку гатункам вінаграду, расшыфроўвалі вінную этыкетку; абслугоўвалі наведвальнікаў па метадзе Gueridon – прыгатаванне страў у прысутнасці госця.

Таксама накрывалі стол-каробку, складалі сурвэткі рознымі спосабамі, выконвалі фруктовую талерку, выкарыстоўваючы не менш за пяць фруктаў; рыхтавалі і падавалі кактэйлі; варылі і падавалі каву ў адпаведнасці з кававай карткай.

• Текст доступен на языке: Русский