Андрэй Кудзік. Фота Радыё Свабода.

Вілейчука Андрэя Кудзіка 22 студзеня аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел 20 і 21 снежня ў пратэстах супраць інтэграцыі.

Такое рашэнне прыняў суд Вілейскага раёна, піша «Прававая ініцыятыва».

Цягам снежня і пачатку студзеня ў гарадах Беларусі прайшлі суды за акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Агульная сума штрафаў, прысуджаных пратэстоўцам, — больш за сто тысяч рублёў. 11 чалавек асудзілі агулам на 225 сутак арышту.